Сёння старшыня канцэрна Міхаіл Касько наведаў выставу "Мэбля - 2022" дзе азнаёміўся са стэндамі прадпрыемстваў канцэрна, пагутарыў з прадстаўнікамі мэблевых фабрык, а таксама пратэставаў новыя ўзоры мэблі.
Ммэбля-2022" праходзіць на базе выставачнага комплексу Экспацэнтр і складаецца з некалькіх павільёнаў. Кожны павільён мае сваю спецыфіку: мяккая мэбля, корпусная мэбля, мэбля для спальні, дзіцячая мэбля, матэрыялы і камплектуючыя для вырабу мэблі. У дадзеных павільёнах сваю прадукцыю прадстаўляюць такія прадпрыемствы як: Пінскдрэў, Гомельская мэблевая фабрыка Прагрэс, Гомельдрэў, Рэчыцадрэў.
"Мэбля-2022" - гэта:
* 667 кампаній з 12 краін свету;
* > 70 000 кв. м - плошча выставы;
* Больш за 100 выступаў у рамках дзелавой праграмы.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
23.11.2022 11:55