Сёння ў Маскве адбылася прэзентацыя экспартнага патэнцыялу падведамных арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам".
У прэзентацыі прынялі ўдзел прадстаўнікі такіх краін як: Арменія, Казахстан, Малдова, Узбекістан, Егіпет, Ірак, Іран, Алжыр, Боснія і Герцагавіна, Мексіка і іншыя.
З тэмай аб вытворчых магчымасцях прадпрыемстваў канцэрна выступіў старшыня - Міхаіл Касько.
Наступным выступоўцам быў генеральны дырэктар холдынгу "BYSPAN" Аляксандр Ільніцкі. Тэма яго прэзентацыі - прадукцыя, якая вырабляецца прадпрыемствамі холдынгу. Прадукцыя холдынгу вельмі разнастайная: пачынаючы ад падлогавых пакрыццяў, пліт ДСП, мэблі і заканчваючы запалкамі.
Цэлюлозна-папяровую галіну рэспублікі прадставіў намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Светлагорскі ЦКК" Юрый Бердовіч. Асноўная прадукцыя галіны: цэлюлоза, газетная папера, кардон, прадукцыя санітарна-гігіенічнага прызначэння.
Апошні выступоўца - камерцыйны дырэктар холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў" Ігар Вядзерчык. ХК "Пінскдрэў" выпускае ўсе віды бытавой мэблі і вялікую наменклатуру мэблі для грамадскіх памяшканняў, а таксама фанеру, гнутаклеяныя дэталі, драўнянастружкавыя пліты, у тым ліку ламінаваныя, будаўнічы і мэблевы паганаж, габляваны шпон, піламатэрыялы, паліўныя гранулы, брыкет.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
24.11.2022 12:11