Сёння ААТ" Мастоўдрэў " адзначыла 95 гадоў з дня ўтварэння. Генеральны дырэктар Асосаў Сяргей Барысавіч павіншаваў усіх супрацоўнікаў і ветэранаў працы з гэтай знамянальнай датай.
На ўрачыстым сходзе лепшым работнікам прадпрыемства былі ўручаны ўзнагароды канцэрна "Белляспаперпрам", Мастоўскага райвыканкама і ўзнагароды ААТ "Мастоўдрэў".
ААТ "Мастоўдрэў" - гэта сучаснае шматпрофільнае дрэваапрацоўчае прадпрыемства, адно з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь, якое ўваходзіць у склад канцэрна "Белляспаперпрам" і холдынг BYSPAN. З прычыны блізкасці да заходняй мяжы Рэспублікі Беларусь мае выгаднае геаграфічнае размяшчэнне.
Прадукцыя ААТ "Мастоўдрэў" гэта ідэальны выбар для мэблевага, будаўнічага і аздобнага сектараў. Яна карыстаецца папулярнасцю як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў краінах СНД, Еўропы, і Блізкага Усходу. Выкарыстанне сучаснага тэхналагічнага абсталявання сусветных вытворцаў, дазваляе выпускаць высакаякасную прадукцыю. На ААТ "Мастоўдрэў" першачарговая ўвага надаецца кантролю якасці выпускаемай прадукцыі, рэгулярна ўкараняюцца перадавыя тэхналогіі, а прадукцыя ўдасканальваецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі і пажаданнямі кліентаў. Пастаянны кантроль якасці ажыццяўляецца як лабараторыямі прадпрыемства, так і незалежнымі арганізацыямі, якія працуюць у галіне кантролю якасці.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
01.12.2022 12:23