Сёння намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Генадзь Дзікавіцкі далучыўся да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і павіншаваў выхаванцаў Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху з надыходзячымі навагоднімі святамі і ўручыў ім падарункі - кожнае дзіця атрымала навагодні набор прысмакаў.


Акцыя праводзіцца ў падтрымку сірот, дзяцей з інваліднасцю, дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, хворых дзяцей, а таксама ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны. Да яе далучацца больш за 90 дзяржаўных арганізацый, якія наведаюць не менш за 150 устаноў. Акцыяй плануюць ахапіць каля мільёна дзяцей па ўсёй рэспубліцы.

 

 

   

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

23.12.2022 16:39