На Добрушскай папяровай фабрыцы "Герой працы" аднавіўся выпуск газеты "Бумажнік".


Фабрычная шматтыражка выдаецца з 1924 года, але па аб'ектыўных прычынах у 2000-я гады выпуск газеты быў спынены. І вось праз два дзесяцігоддзі "Бумажнік" вяртаецца і будзе двойчы на месяц выходзіць на старонках раённай газеты «Добрушскі край».
На сёння выйшла два нумары. Аб поспехах прадпрыемства, аб важных планах і перспектывах, дасягненнях асобных цэхаў, а галоўнае, пра людзей працы, чытайце ў новай версіі старога добрага «Бумажніка».

                                    

27.12.2022 16:42