У шэрагу азіяцкіх краін СНД вырас попыт на мэблю беларускай вытворчасці. У першым квартале 2015 сукупны рост экспарту мэблі прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперапрм" у Азрербайджан, Арменію, Кыргызстан, Таджыкістан і Туркменістан склаў 280%.
У пяць разоў больш адгружана мэблі ў Кыргызстан. У 4,7 разы вырас экспарт мэблі ў Таджыкістан. На 37,6% павялічыліся адгрузкі мэблі ў Арменію, на 36,7% - у Азербайджан.
У гэтыя краіны пастаўлена мэбля ад такіх вядомых беларускіх вытворцаў як ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ЗАТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Слоніммэбля" і УП "Ружанская мэблевая фабрыка".
ААТ "Мінскмэбля" у студзені-сакавіку на 3,7% павялічыла экспарт сваёй мяккай мэблі ў Туркменістан.
У цэлым за тры месяцы ў пазначаныя краіны чатырма прадпрыемствамі канцэрна экспартавана мэблі амаль на 695 тыс. дал. ЗША. У цяперашні час арганізацыі працягваюць працу па перанакіраванне збыту прадукцыі на больш перспектыўныя і прэміяльныя ў валютным дачыненні рынкі.