Пасля рамонту зноў расхінула для наведвальнікаў свае дзверы кавярня «Праспект» філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы».
За кароткі тэрмін у кафэ зрабілі рамонт і абнавілі інтэр'ер. Цяпер тут утульная абстаноўка і сучасная музычная апаратура. У кафэ можна праводзіць святочныя і дзіцячыя мерапрыемствы, дзелавыя сустрэчы, вяселля, карпаратывы. Прадугледжана і культурная праграма. Можна праспяваць у караоке і пакаштаваць стравы еўрапейскай і беларускай кухні.
- Для нашых работнікаў важныя не толькі вытворчыя паказчыкі, але і тое, як яны могуць адпачыць пасля працоўнага дня, – адзначыў намеснік дырэктара па агульных пытаннях Аляксандр Мартынаў. - Мы і ў далейшым будзем нарошчваць свае паслугі ў гэтай сферы.
Дарэчы, у кафэ могуць прыемна правесці вольны час не толькі работнікі прадпрыемства, але і ўсе жыхары і госці Добруша.
09.01.2023 17:18