У сувязі з павелічэннем аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі цэлюлознай прадукцыі Светлагорскі ЦКК набыў 60 крытых вагонаў у АТ «Алтайвагон» (Расія).


Плануецца, што сёлета па чыгуначнай сетцы спажыўцу будзе дастаўлена не менш за 150 000 тон цэлюлозы.
"Чыгуначныя перавозкі з'яўляюцца запатрабаваным і надзейным спосабам транспарціроўкі грузаў. Наяўнасць уласнага рухомага складу дазволіць знізіць фінансавыя выдаткі пры ажыццяўленні перавозак на далёкія адлегласці", – адзначылі на прадпрыемстве.
Светлагорскі ЦКК - адзіны ў Рэспубліцы Беларусь вытворца цэлюлозы. Яго прадукцыя запатрабавана беларускімі і замежнымі перапрацоўшчыкамі. Выпускаемая тут сульфатная беленая цэлюлоза прызначана для вырабу паперы і кардона, паперы-асновы для санітарна-гігіенічных вырабаў (ціс), хіміі, а таксама як складнік частка рознага роду будаўнічых сумесяў. Прадукцыя камбіната задавальняе патрэбнасць беларускіх перапрацоўшчыкаў. Паспяхова рэалізуецца і за мяжу.

 

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

12.01.2023 16:52