Падведзены вынікі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2022 года. У ліку лаўрэатаў - прадпрыемствы канцэрна.
Так, лепшай у намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў" стала прадукцыя ААТ "Гомельдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Віцебскдрэў", Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы". У намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» пераможцам стала ААТ "Віцебскдрэў".
Віншуем!
Пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу Рэспубліканская конкурсная камісія ўлічвала водгукі спажыўцоў, якія паступілі ў дачыненні да арганізацый, якасці іх прадукцыі і паслуг. Арганізацыям, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, будуць уручаны дыпломы і прадастаўлена права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
13.01.2023 14:58