Філіял "Папяровая фабрыка "Чырвоная зорка" ААТ "Светлагорскі ЦКК" стаў лаўрэатам прэміі Віцебскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2022 года.


Прэстыжная прэмія прысуджаецца штогод на конкурснай аснове за дасягненне высокіх вынікаў у забеспячэнні якасці вырабленай прадукцыі, выконваемых работ і аказваемых паслуг, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці і задавальненне патрабаванняў спажыўцоў.
Сярод крытэрыяў ацэнкі - канкурэнтаздольнасць тавараў, экспартныя магчымасці суб'екта гаспадарання, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў і іншыя.

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

27.01.2023 13:40