Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" прытрымліваюцца выразнага курсу на нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці экалагічна бяспечнай упакоўкі.
У 2022 годзе выраслі аб'ёмы вытворчасці розных відаў кардона, паперы мяшочнай і абгортачнай, а таксама папяровых мяшкоў і пакетаў. Гэта стала магчымым, у тым ліку, дзякуючы рэалізацыі канцэрнам шэрагу інвестыцыйных праектаў, значных як для цэлюлозна-папяровай галіны, так і для эканомікі Рэспублікі ў цэлым, мадэрнізацыі традыцыйных вытворчасцяў.
Арганізацыі «Белляспаперпрама» нацэлены на экалагізацыю вытворчасці. На прадпрыемствах наладжана безадходная перапрацоўка драўнянай сыравіны па поўным цыкле, пачынаючы ад нарыхтоўкі драўніны на корані да вытворчасці гатовай прадукцыі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
31.01.2023 10:16