Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" вядуць актыўную працу па пашырэнні геаграфіі паставак, у тым ліку ў краіны далёкага замежжа.

У 2022 годзе ўпершыню прадукцыя арганізацый канцэрна адправілася ў Туніс.
Асваенне рынкаў Афрыкі пачалося з Егіпта ў 2015 годзе. Прадукцыя таксама экспартуецца ў Алжыр, Кенію, Марока. Сярод ключавых таварных пазіцый - папера, кардон. У грашовым выражэнні экспарт у 2022 годзе ў параўнанні з 2021-м вырас на 20%.

 

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

31.01.2023 11:20