Беларуская дэлегацыя, куды ўвайшлі прадстаўнікі канцэрна «Белляспаперпрам», холдынгу «BYSPAN», а таксама Міністэрства лясной гаспадаркі, наведала XX міжнародную выставу «Iran WOODEX 2023» (Тэгеран, Ісламская Рэспубліка Іран).


У рамках выставы адбыліся бізнес-форумы, дзе прайшла прэзентацыя прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна, праведзены дзелавыя перамовы з бізнес-супольнасцю, прадстаўнікамі банкаўскага сектара. У цэнтры ўвагі - экспартны патэнцыял арганізацый канцэрна, рашэнне транспартна-лагістычных пытанняў.

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

01.02.2023 17:05