Сёння старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько з рабочым візітам наведаў ААТ «ФанДАК». У цэнтры ўвагі - рэалізацыя прадукцыі прадпрыемства: фанеры, піламатэрыялаў, мэблі.
Міхаіл Міхайлавіч звярнуў увагу на неабходнасць пошуку новых пакупнікоў з-за мяжы. Кіраўніцтва ААТ «ФанДАК» паведаміла аб перспектыўных дамоўленасці ў гэтым напрамку.
М. М. Касько таксама наведаў Бабруйскую дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху. Тут навучаюцца і пражываюць больш за 100 дзяцей з розных населеных пунктаў Магілёўскай вобласці.
Канцэрн сістэматычна аказвае падтрымку ўстанове адукацыі. Рэгулярна вылучаецца бязвыплатная дапамога ў выглядзе мэблі, школьных прылад, дзіцячых кніг і інш.У гэты раз школе былі перададзеныя санітарна-гігіенічныя папяровыя вырабы.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
10.02.2023 16:15