Праз гады зноў у сценах роднага ўніверсітэта. Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько, а таксама начальнік упраўлення эканомікі і прагназавання канцэрна Таццяна Мойса сустрэліся са студэнтамі факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ.


Для Міхаіла Міхайлавіча і Таццяны Раманаўны гэтая сустрэча асаблівая. З універсітэтам іх звязваюць цёплыя ўспаміны. Тут яны атрымалі сваю першую вышэйшую адукацыю, якой вельмі ганарацца. Працягнулі навучанне ў магістратуры, аспірантуры. Скончыўшы універсітэт з чырвоным дыпломам, выкладалі. І вось яны зноў выступаюць перад студэнцкай аўдыторыяй.
Старшыня канцэрна расказаў аб развіцці лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай галіны, перспектывах на бліжэйшую будучыню. Закрануў санкцыйны ціск і пераарыентацыю знешніх рынкаў збыту. На думку спецыялістаў, любая галіна паспяхова развіваецца, калі там працуюць кампетэнтныя спецыялісты. Міхаіл Касько выказаў зацікаўленасць у выпускніках факультэта, запрасіў хлопцаў на практыку на прадпрыемствы канцэрна

  

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

 

15.02.2023 10:07