Рэспубліка Беларусь стала адным з асноўных гандлёвых партнёраў Валагодскай вобласці.
Беларусь з'яўляецца прыярытэтным і стратэгічным партнёрам рэгіёна і знаходзіцца на другім месцы па аб'ёмах знешняга гандлю (пасля Індыі). Пра гэта заявіў сёння ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь губернатар Валагодскай вобласці Алег Куўшыннікаў.
Адзначым, што згодна з пастановай Савета Міністраў канцэрн «Белляспаперпрам» адказны за развіццё супрацоўніцтва з дадзеным рэгіёнам Расійскай Федэрацыі. Канцэрнам праводзіцца актыўная работа па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных планаў дзеянняў па ўмацаванні супрацоўніцтва.
Так, з Беларусі ў гэты рэгіён Расіі пастаўляецца вялікая колькасць высокатэхналагічнай тэхнікі, прадукцыі прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу. Узрос экспарт калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў і інш.
Ажыццяўляюцца адгрузкі і прадукцыі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам". Нягледзячы на тое, што ў Валагодскай вобласці лесапрамысловы комплекс добра развіты, экспарт у 2022-м годзе прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна ў параўнанні з 2021-м павялічыўся больш чым на 7%.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
17.02.2023 14:23