Канцэрн "Белляспаперпрам" перадаў у дар Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху 100 новых крэслаў з масіва.

Выраблены яны Ельскай мэблевай фабрыкай (філіял ААТ «Мазырскі ДАК»). У бліжэйшы час яны будуць устаноўлены ў актавай зале ўстановы адукацыі.
З просьбай аказаць дапамогу да старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаілу Касько звярнулася дырэктар Наталля Таполева падчас яго візіту ў школу-інтэрнат у пачатку лютага.
Канцэрн сістэматычна аказвае падтрымку ўстанове адукацыі. Рэгулярна вылучаецца бязвыплатная дапамога ў выглядзе мэблі, школьных прылад, дзіцячых кніг, санітарна-гігіенічных папяровых вырабаў.
У Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце навучаюцца і пражываюць больш за 100 дзяцей з парушэннем слыху з розных населеных пунктаў Магілёўскай вобласці.

 

 

       

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

22.02.2023 14:29