Віншаванне старшыні канцэрна Міхаіла Касько з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі!
Паважаныя работнікі арганізацый канцэрна, абаронцы Айчыны, дарагія ветэраны!
Сардэчна віншую вас З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі!
У гэты знамянальны дзень мы аддаём даніну падзякі і павагі ўсім, хто мужна змагаўся, абараняючы Айчыну, і тым, хто ў мірны час стаіць на варце яе бяспекі.
Гэта сапраўды ўсенароднае свята ўвасабляе патрыятызм, стойкасць, самаадданасць. Ён аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй Радзімай і гатовы абараняць яе інтарэсы.
Паважаныя калегі! Кожны з нас уносіць свой уклад у росквіт роднай зямлі, сумленна выконваючы свой прафесійны абавязак на працоўным месцы.
У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабра, дабрабыту, прафесійных поспехаў і новых здзяйсненняў!
Старшыня канцэрна Міхаіл Касько
"Белляспаперпрам"
23.02.2023 10:41