На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў "Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў тавараў".
Праект прадугледжвае ўвядзенне Беларуссю ў аднабаковым парадку часовай меры нетарыфнага рэгулявання, якая абмяжоўвае ўвоз у краіну драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт, шматслойных паперы і кардона з усімі беленымі пластамі тэрмінам на 6 месяцаў шляхам выдачы ліцэнзіі ў адпаведнасці з падпунктам 1.5 пункта 1 указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2016 года №124 «Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці».
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі з 23 лютага па 5 сакавіка.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
23.02.2023 12:15