Сёння адбылося пасяджэнне савета канцэрна, дзе былі разгледжаны вынікі работы канцэрна "Белляспаперпрам" за 2022 год і пастаўлены задачы на 2023-ы.
З асноўным дакладам выступіў старшыня канцэрна Міхаіл Касько, з садакладамі – намеснікі старшыні Аляксандр Пшенны і Генадзь Дзікавіцкі.
На парадку дня – дасягненне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, пытанні рэалізацыі прадукцыі, меры па дыверсіфікацыі экспарту, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў.
У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў, начальнікі структурных падраздзяленняў канцэрна, а таксама першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, намеснік Міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Чэслава Гоева.
На пасяджэнні дадзена прынцыповая ацэнка дзейнасці прадпрыемстваў, пастаўлены задачы па забеспячэнні выканання асноўных прагнозных паказчыкаў на 2023 год.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
24.02.2023 14:47