1 сакавіка ў Нацыянальным Прэс-цэнтры адбыўся прэс-брыфінг на тэму «Вынікі працы канцэрна «Белляспаперпрам» у 2022 годзе і задачы на перспектыву».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня канцэрна Міхаіл Касько, намеснік старшыні Аляксандр Пшенны, начальнік упраўлення эканомікі і прагназавання Таццяна Мойса.
Аб канцэрне
Канцэрн "Белляспаперпрам" з'яўляецца дзяржаўнай арганізацыяй, падпарадкаванай Ураду. Курыруемыя напрамкі дзейнасці - дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая і мэблевая прамысловасць.
Канцэрн ажыццяўляе непасрэднае кіраванне 40 арганізацыямі, размешчанымі ў розных рэгіёнах краіны. У арганізацыях канцэрна працуюць амаль 30 тысяч чалавек.
Доля аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна па курыруемых відах дзейнасці ў адпаведных аб'ёмах прамысловай вытворчасці па рэспубліцы ў цэлым у 2022 годзе склала 32,5% і ўзрасла, у параўнанні з 2021 годам, на 6,5 працэнтных пункта.
Прадпрыемствамі канцэрна выпускаецца больш за 140 відаў прадукцыі з рознай глыбінёй перапрацоўкі драўнянай сыравіны – фанера, ДВП, ДСП, мэбля, мелаваныя і немелаваныя кардоны, розныя віды паперы і вырабы з яе, цэлюлоза і інш.
Вынікі работы арганізацый канцэрна ў 2022 г.
У 2022 годзе прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» працавалі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску з боку недружалюбных краін. Найбольш складаныя ўмовы склаліся для дрэваапрацоўкі. У сувязі з гэтым канцэрнам былі распрацаваны антысанкцыйныя праграмы, накіраваныя на пошук новых, альтэрнатыўных рынкаў збыту і на замацаванне на традыцыйных. І гэта дало свае станоўчыя вынікі.
Пачынаючы з ліпеня 2022 года адзначаўся штомесячны рост аб'ёмаў экспарту, як у цэлым па канцэрне, так і па дрэваапрацоўчай галіне, у дачыненні да тавараў якой з 5 чэрвеня пачала дзейнічаць забарона на экспарт у ЕС.
Па выніках работы за 2022 год канцэрн займае другую пазіцыю сярод рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый па індэксе прамысловай вытворчасці. Значэнне ІПП, дасягнутае канцэрнам за 2022 год, склала 105 %. З 2018 года тэмпы росту ІПП канцэрна заўсёды перавышалі 100% і былі вышэй за паказчыкі ў цэлым па рэспубліцы.
У 2022 годзе па 4 з 5 ключавых таварных груп (фанеры клеенай, ДСП, паперы і кардоне, цэлюлозе сульфатнай) аб'ём валавога выпуску прадпрыемствамі канцэрна вышэй, чым у 2021 годзе.
Нягледзячы на знешнія выклікі і абмежаванні прадпрыемства аператыўна і паспяхова перабудоўвалі стратэгіі вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Адным з ключавых паказчыкаў эфектыўнай працы з'яўляецца рэнтабельнасць продажаў. У прамысловасці па крузе арганізацый канцэрна з дзярждоляй у статутным фондзе 50 % і больш перавысіла 13%. Рэнтабельнасць па прамысловасці канцэрна ў цэлым - больш за 11 %. Самы высокі ўзровень рэнтабельнасці забяспечылі прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай прамысловасці (звыш 17 %).
Адным з найважнейшых напрамкаў работы арганізацый канцэрна таксама з'яўляецца зніжэнне выдаткаў на вытворчасць тавараў. Па канцэрне ў цэлым у 2022 годзе ўдалося знізіць выдаткі амаль на 17 %, у тым ліку па дзяржарганізацыях – больш чым на 20 %.
Яшчэ адзін са значных паказчыкаў - вытворчасць імпартазамяшчальных тавараў. Яго аб'ём набліжаецца да 1 млрд. дол. ЗША. Выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі ажыццяўляўся па 49 пазіцыях.
Канцэрн "Белляспаперпрам" у мінулым годзе паставіў прадукцыю ў 69 краін (59 краін далёкага замежжа і 10 краін СНД). У мінулым годзе экспарт упершыню ажыццяўляўся ў Мексіку, Палестыну, Туніс, Эквадор, Перу.
Канцэрнам вядзецца актыўная работа па павышэнні якасці прадукцыі. Яна праводзіцца ў адпаведнасці з праграмай «Якасць 2021-2025» канцэрна «Белляспаперпрам», распрацаванай у складзе комплекснай праграмы развіцця цэлюлозна-папяровай, дрэваапрацоўчай і мэблевай галіны Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года.
Так, у 2022 годзе арганізацыямі канцэрна было закуплена і ўведзена ў эксплуатацыю амаль 370 адзінак выпрабавальнага і вымяральнага абсталявання, неабходнага для выпуску якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі. У снежні аднавіў працу орган па сертыфікацыі мэблевай прадукцыі на базе ААТ «Івацэвічдрэў».
Больш чым на 70% арганізацыямі канцэрна ўкаранёна сертыфікаваная сістэма менеджменту якасці, кіравання навакольным асяроддзем, менеджменту бяспекі пры прафесійнай дзейнасці. У мінулым годзе на ААТ "Віцебскдрэў" і ААТ "Івацэвічдрэў" працягвалася паэтапнае ўкараненне сістэмы беражлівай вытворчасці (LEAN). Навучанне тэхнікам якасці і эфектыўнага менеджменту, пытанням тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, ацэнкі адпаведнасці і метралагічнага забеспячэння ў фармаце павышэння кваліфікацыі, удзелу ў трэнінгах і семінарах прайшлі амаль 140 супрацоўнікаў прадпрыемстваў канцэрна.
Такім чынам, дрэваапрацоўчая галіна «перабудоўваецца» пад новыя ўмовы гаспадарання. Прымаюцца аператыўныя меры, якія дазваляюць захоўваць працоўныя калектывы, забяспечваць выкананне асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
01.03.2023 10:30