Кіраўніцтва канцэрна "Белляспаперпрам" на чале са старшынёй Міхаілам Касько наведала ТАА "СУПЕРПАК Компані" прыватнай формы ўласнасці.

Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці папяровых пакетаў і мяшкоў.

У цяперашні час папера для вытворчасці прадукцыі ТАА "СУПЕРПАК Компані" закупляецца як у арганізацый канцэрна (РУП "Завод газетнай паперы", філіял "Папяровая фабрыка "Чырвоная зорка" ААТ "Светлагорскі ЦКК"), так і ў расійскіх вытворцаў.

На сустрэчы разглядалася пытанне павелічэння долі спажывання паперы айчынных вытворцаў у рамках ўнутрыгаліновай кааперацыі арганізацый канцэрна.

 

 

 

 

 

        

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

01.03.2023 11:07