Літаральна два тыдні таму старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько сустракаўся са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ, выпускніком якога ў свой час быў сам.
Абмяркоўвалася развіццё галіны, яе кадравае забеспячэнне. Міхаіл Міхайлавіч выказаў зацікаўленасць у выпускніках факультэта.
І вось па даручэнні старшыні для выкладчыкаў кафедры "Прамысловы дызайн і ўпакоўка" з мэтай азнаямлення з вытворчасцю арганізавана экскурсія на філіялы холдынгу "Беларускія шпалеры" – Добрушскую папяровую фабрыку "Герой працы" і філіял "Гомельшпалеры" ААТ "ЦБК-Кансалт". Паказалі ім таксама музей Добрушскай фабрыкі, дызайн-цэнтр філіяла "Гомельшпалеры".
Але візіт быў бы не поўным, калі б не былі дасягнутыя дамоўленасці. А такія маюцца. Бакі дамовіліся, што студэнтаў будуць прыцягваць для выканання рэальных заданняў па распрацоўцы дызайн-праектаў паліграфічнай, сувенірнай прадукцыі прадпрыемстваў. І тут іх, вядома, чакаюць на практыку.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
03.03.2023 14:26