23 сакавіка старшыня канцэрна "Белляспаперапрам " Міхаіл Касько з рабочым візітам знаходзіўся на Слонімшчыне.
У рамках паездкі кіраўнік канцэрна наведаў шэраг прадпрыемстваў, дзе абмяркоўваліся вытворчыя пытанні, а таксама экспарт вырабленай прадукцыі.
Першым прадпрыемствам у праграме паездкі стала ААТ "Слоніммэбля", дзе кіраўнік канцэрна правёў сустрэчу з працоўным калектывам. У сустрэчы з калектывам ААТ «Слоніммэбля» таксама прымалі ўдзел дырэктар прадпрыемства Алег Швайдзюк, намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Юрый Чачот.
Міхаіл Міхайлавіч падзякаваў супрацоўнікам прадпрыемства за плённую працу, узорны парадак на яго тэрыторыі. Для падтрымання высокага ўзроўню тут пастаянна ўкараняюцца новыя тэхналогіі. Так, летась прадпрыемствам быў набыты шэраг новых станкоў.
"Калі парадак у галаве - парадак з вытворчасцю, у фінансах», – адзначыў старшыня канцэрна. Па выніках мінулага года ААТ "Слоніммэбля" дасягнуты добрыя вынікі. Фабрыка на слыху, але расслабляцца рана. Бягучы год, як і 2022-ы, не абяцае быць лёгкім. На нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск, таму асаблівая ўвага надаецца экспарту, транспартна-лагістычным, банкаўскім пытанням. Старшыня канцэрна звярнуў увагу і на неабходнасць больш цеснай кааперацыі ўнутры галіны, рэалізацыю прадукцыі з дапамогай інтэрнэт-гандлю.
Наступны пункт візіту - фірмовая крама ААТ "Слоніммэбля". Тут прадстаўлены як навінкі, так і наборы мэблі, якія ужо заваявалі ўвагу пакупнікоў. Далей у праграме – ААТ "Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін». З генеральным дырэктарам Мікалаем Антонікам абмяркоўваліся пытанні мадэрнізацыі, вытворчасці, рэалізацыі прадукцыі на экспарт.
23.03.2023 17:30