27 сакавіка пад кіраўніцтвам намесніка старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Таццяны Цыбулькі адбылося пасяджэнне Савета па працоўных і сацыяльных пытаннях канцэрна «Белляспаперпрам».
На парадку дня – выкананне тарыфнага Пагаднення і калектыўных дагавораў арганізацый канцэрна за 2022 год.
У цэлым па канцэрне забяспечаны рост рэальнай заработнай платы. У 2022-м арганізацыі працягвалі ўносіць паляпшаючыя нормы ў калектыўныя дагаворы па дадатковых сацыяльных выплатах і гарантыях. Выконваліся абавязацельствы пагаднення па пытаннях сацыяльнай абароны моладзі, а таксама былых работнікаў-пенсіянераў, ветэранаў і інвалідаў.
Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Чэслава Гоева падзякавала канцэрну за высокі ўзровень сацыяльнага партнёрства па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў.
27.03.2023 17:00