Два прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» узнагароджаны дыпломамі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2014 года».
У намінацыі «Дрэваапрацоўчая, мэблевая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць» заахвочвальным дыпломам узнагароджана ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Слоніммэбля».
У намінацыі «Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць» адзначана дыпломам ААТ «Лесахімік».
Па правілах конкурсу заахвочвальнымі дыпломамі ўзнагароджваюцца ўдзельнікі, якія занялі па колькасці балаў другую пазіцыю пасля пераможцы конкурсу. Дыпломы арганізацыям канцэрна былі ўручаны ўчора на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу ў Мінску.
Арганізатарам гэтага штогадовага конкурсу выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" з'яўляюцца яго пастаяннымі ўдзельнікамі. У іх скарбонцы ўжо шмат перамог.
Напрыклад, па выніках 2013 перамогу ў конкурсе ў намінацыі «Дрэваапрацоўчая, мэблевая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць» атрымала ААТ «Івацэвічдрэў». ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» і СТАА «ЗОВ-ЛенЕўрамэбля» удастоены заахвочвальнага дыплома конкурсу.
У склад канцэрна «Белляспаперпрам» уваходзіць больш за 40 буйных прадпрыемстваў - экспарцёраў.
У арганізацыях канцэрна праведзена маштабная мадэрнізацыя. За кошт створаных высокатэхналагічных вытворчасцей забяспечваецца глыбокая перапрацоўка драўнянай сыравіны і выпускаецца прадукцыя з высокай дабаўленай коштам, з якой 60% экспартуецца. Прадукцыя пастаўляецца ў 45 краін.