28 сакавіка на базе Мінскага філіяла цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Развіццё» адбылася праверка ведаў спецыялістаў у сферы аховы працы арганізацый канцэрна «Белляспаперпрам».
У складзе камісіі – супрацоўнікі апарату канцэрна, прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці, Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Праверкі ведаў па ахове працы праводзяцца рэгулярна. Яны з'яўляюцца адной з прэвентыўных мер па папярэджанні вытворчага траўматызму.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
28.03.2023 12:00