У 2022 годзе прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» павялічылі экспарт у Свярдлоўскую вобласць у 1,7 раза.
Станоўчая дынаміка назіраецца і ў студзені бягучага года. Рост склаў амаль 180% да студзеня 2022 г. У гэты рэгіён Расіі актыўна пастаўляецца мэбля, папера і кардон, шпалеры.
Беларусь з'яўляецца краінай-партнёрам Міжнароднай выставы "Інапрам", якая адбудзецца ў Екацярынбургу ў ліпені гэтага года. Плануецца, што ў выставе возьмуць удзел і прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам».
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
29.03.2023 10:00