30 сакавіка адбылася справаздачная прафсаюзная канферэнцыя, дзе былі падведзены вынікі працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі канцэрна «Белляспаперпрам» за 2022 г.
У яе рабоце прынялі ўдзел намеснік старшыні канцэрна Генадзь Дзікавіцкі, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Сяргей Ігнатовіч.
Справаздачу аб праведзенай працы за мінулы год прадставіў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі канцэрна Аляксандр Дзякаў. Ён спыніўся на ключавых напрамках дзейнасці, пазначыў планы на бягучы год. Былі заслуханы справаздачы рэвізійнай камісіі і аб выкананні каштарысу даходаў і выдаткаў. Гучалі прапановы па правядзенні мерапрыемстваў.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза падзякаваў прафсаюзным актывам, кіраўніцтву канцэрна за працу, пажадаў актыўнай дзейнасці ў далейшым.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
30.03.2023 17:00