Сёння на базе ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» адбылося пасяджэнне савета канцэрна.

У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў, начальнікі структурных падраздзяленняў канцэрна.

Перад пленарным пасяджэннем удзельнікі наведалі вытворчасць беленай сульфатнай цэлюлозы і будаўніцтва склада гатовай прадукцыі «Папяровай машыны магутнасцю 100 тыс.тон».

Далей з дакладамі выступілі начальнік упраўлення эканомікі і прагназавання Таццяна Мойса - аб выніках сацыяльна – эканамічнага развіцця канцэрна «Белляспаперпрам» за першы квартал 2023 года, і намеснік начальніка ўпраўлення энергазберажэння, экалогіі і аховы працы Аляксандр Дзякаў - аб стане аховы працы, прамысловай, пажарнай і транспартнай бяспекі ў арганізацыях канцэрна «Белляспаперпрам».

Былі заслуханыя справаздачы кіраўнікоў холдынгу "BYSPAN", РУП "Завод газетнай паперы", ААТ "Барысаўскі ДАК", ААТ "Светлагорскі ЦКК", ААТ "ФанДАК".

Старшыня канцэрна Міхаіл Касько ўручыў дыпломы кіраўнікам прадпрыемстваў па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі ў падведамных арганізацыях канцэрна «Белляспаперпрам» у 2022 годзе.

Перад кіраўнікамі прадпрыемстваў пастаўлены задачы па бяспечных умовах правядзення работ, зніжэнні траўматызму, падрыхтоўкі планаў і семінараў па выкананні законаў у галіне аховы працы, а таксама выкананні прамысловай, пажарнай і транспартнай бяспекі ў арганізацыях канцэрна.

                  

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

28.04.2023 16:11