З жалем паведамляем аб балючай страце - раптоўнай смерці пасля цяжкай хваробы нашай калегі, галоўнага спецыяліста ўпраўлення дрэваапрацоўкі канцэрна "Белляспаперпрам" Шыцько Кацярыны Валянцінаўны.
Кацярыне Валянцінаўне было ўсяго 40 гадоў, палову з якіх яна прысвяціла працы ў дрэваапрацоўчай галіны. Высакакласны спецыяліст, яна пастаянна ўдасканальвалася ў прафесіі. Працу сумяшчала з доўгачаканым мацярынствам.
Цяпер дзве дачкі засталіся без кахаючай і клапатлівай мамы, а канцэрн – без жыццярадаснай і спагаднай калегі.
У памяці ўсіх, хто ведаў Кацярыну Валянцінаўну, яна застанецца прафесіяналам з вялікай літары, кахаючай маці і прыгожай жанчынай. Нам яе будзе вельмі не хапаць. Смуткуем разам з сям'ёй.
Развітанне з Кацярынай Валянцінаўнай адбудзецца 8 мая ў 12.00 у Доме смутку «Цырыманіял» па адрасе: г.Мінск, вул. Куляшова, 49. Пахавана будзе на могілках «Лясное».
07.05.2023 10:06