30 мая адбылася праверка ведаў спецыялістаў па пытаннях аховы працы арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" на базе Мінскага філіяла Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў "Развіццё".

У склад камісіі ўвайшлі супрацоўнікі апарату канцэрна, прадстаўнікі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Дзяржпрамнагляду МНС і галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Праверкі ведаў па ахове працы праводзяцца рэгулярна. Яны, як і Дні аховы працы, з'яўляюцца адной з прэвентыўных мер па папярэджанні вытворчага траўматызму.

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

30.05.2023 10:10