Падарункавы сертыфікат на суму 7650 рублёў перадалі работнікі ААТ "Светлагорскі ЦКК" выхаванцам Светлагорскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Збор сродкаў для ўстановы адукацыі, дзе аказваюць усебаковую дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, быў ініцыяваны членамі маладзёжнага савета прадпрыемства.

Прапанова атрымала падтрымку сярод усіх членаў працоўнага калектыву, і за непрацяглы час работнікі сабралі суму ў памеры 7650 рублёў. 30 мая падчас святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня абароны дзяцей, цэнтру ўручаны падарункавы сертыфікат. Сабраныя грошы будуць накіраваныя для набыцця сродкаў рэабілітацыі, спецыялізаванага абсталявання, мэблі і дапаможных прыстасаванняў для рэабілітацыі выхаванцаў.

У цяперашні час у карэкцыйным цэнтры навучаюцца 85 дзяцей. Гэта хлопцы з парушэннямі рухальных, інтэлектуальных, маўленчых функцый, а таксама засмучэннямі аутыстычнага спектру. У 49 выхаванцаў ўстаноўлена інваліднасць.

Дзякуй усім работнікам камбіната за дапамогу і падтрымку дабрачынных ініцыятыў!

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

30.05.2023 10:21