За чатыры месяцы бягучага года прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" нарасцілі экспарт у Ніжагародскую вобласць амаль на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У гэты рэгіён Расіі актыўна пастаўляецца папера і кардон, а таксама вырабы з іх, алей талловы, драўняныя пліты.

Дынамічныя тэмпы росту паставак назіраліся і летась. Тады экспарт прадпрыемствамі канцэрна павялічыўся амаль у 2,2 раза ў параўнанні з 2021 годам.

1 чэрвеня адбылася сустрэча віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова з губернатарам вобласці Глебам Нікіціным. Беларуская дэлегацыя знаходзіцца ў Прыволжскай сталіцы з рабочым візітам.

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

01.06.2023 10:31