22 чэрвеня ў дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў 12.00 па ўсёй краіне пройдзе Усебеларуская хвіліна маўчання.
Прыняць удзел у хвіліне маўчання ў гэтую журботную дату можа кожны. У 12.00 трэба спыніцца на хвіліну і ўспомніць тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.
У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы ўспамінаем кожнага трэцяга загінулага, больш за 11,6 тыс.нашых гарадоў і вёсак, пацярпелых ад нацысцкіх варвараў, больш за 216 вёсак, спаленых фашыстамі дашчэнту і не адноўленых дагэтуль, бязвінныя душы жанчын, старых і дзяцей, якія, як і мы, марылі, любілі, будавалі планы і былі бязлітасна знішчаны за тое, што хацелі жыць мірна на роднай зямлі...
Мы памятаем усіх, хто загінуў ад зверстваў фашызму ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, хто цаной свайго жыцця выстаяў, разграміў ворага, у імя мірнай будучыні для тых, якія жывуць цяпер...
Па матэрыялах БелТА
21.06.2023 11:39