21 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, супрацоўнікі апарата канцэрна «Белляспаперпрам» на чале са старшынёй канцэрна Міхаілам Касько ўсклалі кветкі да мемарыяла «Журботная маці» на брацкай магіле ў парку Чалюскінцаў у Мінску.

Тут, у паўднёва-ўсходняй частцы парку, пахавана больш за 10 тысяч ваеннапалонных, мірных жыхароў, працаўнікоў тылу, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«У беларусах моцная калектыўная памяць аб трагічных падзеях часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гераічны подзвіг нашых продкаў - тых, хто змагаўся на перадавой, хто самааддана працаваў у тыле, кожны дзень набліжаючы Вялікую Перамогу, – святы дар нашых дзядоў і прадзедаў. Наш святы абавязак - і далей абараняць і захоўваць нескажаную гісторыю пра падзеі таго часу, перадаць яе будучым пакаленням», – адзначыў Міхаіл Касько.

  

                                                     

                                                   

                                                                                     

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

21.06.2023 14:21