Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мінск, Магілёў, Бабруйск, Жлобін, Калінкавічы, Орша – менавіта тут прадстаўлены фірмовыя крамы найбуйнейшага айчыннага вытворцы шпалер у нашай краіне і краінах СНД – прадпрыемствы «Гомельшпалеры».

Рознічная гандлёвая сетка пад таварным знакам "BelArt" Беларускія шпалеры" уключае ў сябе і фірмовыя секцыі – у Гродне, Добрушы, Слуцку і Полацку. Нядаўна ў "сям'і" крам з'явілася новая - другая па ліку крама ў Магілёве. У планах – адкрыццё яшчэ 10 гандлёвых аб'ектаў у буйных раённых гарадах і сталіцы.

У крамах BelArt "Беларускія шпалеры" прадстаўлены найшырэйшы выбар вінілавых шпалер на флізелінавай аснове, а таксама папяровых шпалер розных інтэр'ерных стылістык. Тут прадстаўлена і іншая прадукцыя, якая вырабляецца прадпрыемствам "Гомельшпалеры", - параізаляцыя "Метаспан", якая выкарыстоўваецца ў лазнях і саунах.

Прыходзьце! Выбірайце! З радасцю рабіце рамонт у доме!

                                                                          

На фота: старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько наведвае новую фірменную краму шпалер у Магілёве

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

21.06.2023 17:45