Сярод пераможцаў - прадпрыемствы канцэрна "Беллеспаперапрам"!
Пераможцам у намінацыі "Цэлюлозна-папяровая прамысловасць" стала ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры»! Узнагароду генеральнаму дырэктару холдынгу Аляксандру Калядзе ўручыў намеснік старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам " Аляксандр Пшенны.
Дыпламантам конкурсу ў намінацыі "Дрэваапрацоўчая і мэблевая вытворчасць" стала ААТ "Івацэвічдрэў"! Дыпламант у намінацыі "Цэлюлозна-папяровая прамысловасць" – РУП "Завод газетнай паперы"!
Конкурс "Лепшы экспарцёр года" праводзіцца штогод з 2004 года Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі, канцэрнамі, аблвыканкамамі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, Нацыянальнай акадэміяй навук, Беларускай універсальнай таварнай біржай, адміністрацыяй ПВТ, бізнес-саюзамі.
У фінале конкурсу па выніках 2022 года былі прадстаўлены 147 удзельнікаў. Пераможцамі вызначаны 19 прадпрыемстваў, 25 удзельнікаў, якія набралі максімальна блізкую да пераможцы колькасць балаў і паказалі выдатныя вынікі ў экспарце прадукцыі і паслуг, па рашэнні рэспубліканскай конкурснай камісіі ўзнагароджаны заахвочвальнымі дыпломамі.
Прэс-служба канцэрна "Беллеспаперпрам"
14.06.2023 18:00