15 чэрвеня старшыня канцэрна "Беллеспаперпрам" здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую і Віцебскую вобласці.
Міхаіл Міхайлавіч сустрэўся з калектывам РУП «Завод газетнай паперы». У цэнтры ўвагі – бягучая вытворчая і гандлёва-эканамічная сітуацыя ў сферы дрэваапрацоўкі і папяровай прамысловасці.
Яшчэ ў пачатку сустрэчы М. Касько пазначыў галоўную задачу, якая сёння стаіць перад усімі прадпрыемствамі канцэрна, – аб'ёмы вытворчасці і экспартных паставак не зніжаць.
"Паспяховае развіццё прадпрыемства залежыць ад людзей. Мінулы год для завода газетнай паперы быў дастаткова выніковым з пункту гледжання вытворчасці. Зададзена высокая планка, ніжэй яе апускацца нельга. У прадпрыемства ёсць усё для таго, каб не толькі нарошчваць вытворчасць, але і пашырыць лінейку выпускаемай папяровай прадукцыі: кадры, рынкі збыту, падтрымка з боку дзяржавы», – адзначыў старшыня канцэрна Міхаіл Касько.
У ходзе сустрэчы з работнікамі прадпрыемства таксама акцэнтавана ўвага на захаванні рэгламентаў тэхнікі бяспекі, у тым ліку пры правядзенні рамонтных работ.
Пабываў Міхаіл Касько і на самой вытворчасці. Ён наведаў цэхі РУП "Завод газетнай паперы", а таксама ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак". Да гэтага з рабочым візітам наведаў ААТ "Віцебскдрэў". Тут таксама абмяркоўваліся пытанні вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.
Прэс-служба канцэрна "Беллеспаперпрам"
15.06.2023 17:00