У Гродне адкрыўся шоўрум ламінаваных пліт гандлёвай маркі BYSPAN. Тут можна будзе не толькі азнаёміцца з разнастайнасцю дэкораў, але і набыць ЛДСП ў розніцу або дробным оптам.

У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі звыш 30 кампаній горада, якія аказваюць дызайнерскія паслугі і паслугі па распілоўванні ЛДСП, вытворцы серыйнай мэблі і мэблі па індывідуальных праектах. Ім уручаны каталогі дэкораў, разыграны падарункавыя сертыфікаты на набыццё прадукцыі.

Вытворцам ЛДСП BYSPAN з'яўляецца ААТ "Івацэвічдрэў"

Шоу рум знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Максіма Горкага, 91. Прыходзьце!

 

 

             

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

04.07.2023 12:26