Работнік галіны - на п'едэстале гонару! Начальнік участка бягучага і капітальнага рамонту будынкаў і збудаванняў ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" Уладзімір Алексеюк стаў пераможцам конкурсу "Чалавек працы" па выніках 2022 года.
Узнагародай Уладзімір Мікалаевіч адзначаны за добрасумленную працу, умелае кіраўніцтва участкам, своечасовае і якаснае выкананне работ па рэканструкцыі і рамонце аб'ектаў капітальнага будаўніцтва прадпрыемства.
Віншуем!
Конкурс праводзіўся адміністрацыяй Савецкага раёна г. Гомеля. Узнагарод удастоены прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, якія сваёй добрасумленнай, адказнай працай унеслі значны ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, раёна, горада і краіны.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
05.07.2023 12:55