І зноў сярод лепшых - супрацоўнік прадпрыемства канцэрна! Ганаровае другое месца ў раённым конкурсе «Лепшы малады спецыяліст» заняла аператар сушыльнага абсталявання фанернай вытворчасці ААТ «Рэчыцадрэў» Марта Барушкова.
За званне лідара змагаліся дзевяць удзельнікаў, якія прадстаўляюць розныя галіны рэгіёна. На працягу трох этапаў конкурсу маладыя людзі расказвалі пра свае прафесіі і дэманстравалі таленты: вакальнае і артыстычнае майстэрства, харэаграфічныя ўменні, дэкламавалі вершы ўласнага сачынення і многае іншае.
"Марту выбралі не выпадкова - выдатная знешнасць, мэтанакіраванасць, артыстызм і працавітасць выгадна вылучалі яе з агульнай колькасці прэтэндэнтаў, – адзначылі на прадпрыемстве. - Малады спецыяліст распавяла аб сваёй прафесіі і прадпрыемстве, прэзентавала відэаролік, які распавядае пра яе жыццё, а таксама выканала душэўную песню, якой апладзіравала уся зала".
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
05.07.2023 14:41