Драўняныя пліты і прадукцыя драўлянага домабудавання, шпалеры, розныя віды кардона і цэлюлоза: прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" прымуць удзел у Міжнароднай прамысловай выставе "ІНАПРАМ" у Екацярынбургу
Арганізацыі канцэрна "Белляспаперпрам" прымуць удзел у Міжнароднай прамысловай выставе "ІНАПРАМ" у Екацярынбургу. Тут будзе прэзентаваная лінейка прадуктаў прадпрыемстваў канцэрна, у тым ліку цэлюлоза сульфатная беленая з іглічных парод драўніны, розныя віды кардона, шпалеры, узоры плітных матэрыялаў (ДСП, МДФ, фанера), прадукцыя драўлянага домабудавання.
У рамках выставы будуць прадстаўлены цеплаізаляцыйныя пліты "Белтэрма" вытворчасці ААТ "Мазырскі ДАК", а таксама ўзоры трохслаёвага мелаванага і немелаванага кардона філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры". Дадзены прадукт не вырабляўся на постсавецкай прасторы да 2021 года.
Таксама ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры" ў рамках выставы правядзе семінар-прэзентацыю сваіх прадуктаў для зацікаўленых паліграфічных кампаній з Расійскай Федэрацыі.
Міжнародная прамысловая выстава "ИННАПРАМ" разгорнецца з 10 па 13 ліпеня на пляцоўцы выставачнага цэнтра "Екацерынбург-Экспа". Беларусь упершыню выступіць у якасці краіны-партнёра.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
05.07.2023 14:51