Арганізацыі канцэрна "Белляспаперпрам" прымаюць удзел у Міжнароднай прамысловай выставе "ІНАПРАМ"!
Прадстаўнікі прадпрыемстваў прэзентуюць лінейку прадуктаў: цэлюлозу сульфатную беленую з іглічных парод драўніны, розныя віды кардона, шпалеры, узоры плітных матэрыялаў (ДСП, МДФ, фанеру), у тым ліку цеплаізаляцыйныя пліты, узоры драўлянага домабудавання.
Наведвальнікі выставачнага цэнтра "Екацярынбург-Экспа", у прыватнасці, могуць пазнаёміцца з прадукцыяй ААТ "Светлагорскі ЦКК", ААТ "Івацэвічдрэў", ААТ "Гомельдрэў", ААТ " Мазырскі ДАК", РУП "Завод газетнай паперы", філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры".
Міжнародная прамысловая выстава "ІНАПРАМ" працягнецца да 13 ліпеня. Беларусь упершыню выступае ў якасці краіны-партнёра.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
10.07.2023 16:01