Першыя вынікі Міжнароднай прамысловай выставы "ІНАПРАМ-2023". Светлагорскім ЦКК праведзены перамовы з дырэктарам кітайскай кампаніі «Haixe Int» (Шанхай) і віцэ-прэзідэнтам кампаніі «Хэйлудзян карпарэшн».
Дасягнуты дамоўленасці па пастаўках цэлюлозы сульфатнай беленай з іглічных парод драўніны для гэтых прадпрыемстваў. Тэрміны пастаўкі, цэны, лагістыка будуць узгадняцца дадаткова.
Светлагорскі ЦКК прадстаўляе на выставе цэлюлозу сульфатную беленую з іглічных парод драўніны, кардон фільтравальны для харчовых вадкасцяў, паперу для гафрыравання. Патэнцыяльнымі пакупнікамі з'яўляюцца вытворцы санітарна-гігіенічнай папяровай прадукцыі, алкагольных і безалкагольных напояў, гафратары.
На фота: начальнік упраўлення рэалізацыі Светлагорскага ЦКК Юрый Болбас і кіраўнікі кітайскіх кампаній
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
11.07.2023 16:08