Больш чым на 40 % прадпрыемства канцэрна "Белляспаперапрам" нарасцілі экспарт у Свярдлоўскую вобласць
За пяць месяцаў бягучага года прадпрыемствы канцэрна павялічылі экспарт у Свярдлоўскую вобласць больш чым на 40%. У гэты рэгіён Расіі актыўна пастаўляецца мэбля, папера і кардон, пліты драўнянавалакністыя, шпалеры.
Дынамічныя тэмпы росту паставак назіраліся і летась. Тады экспарт прадпрыемствамі канцэрна павялічыўся ў 1,7 раз у параўнанні з 2021 годам.
Зараз у адміністрацыйным цэнтры Свярдлоўскай вобласці г.Екацярынбургу праходзіць міжнародная выстава «ІННАПРАМ». У выставе бяруць удзел прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам".
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
11.07.2023 16:57