"Крок да поспеху" разам з дырэктарам РУП "Завод газетнай паперы - кіруючай арганізацыі ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак"

Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Крок да поспеху» ўжо другі сезон рэалізуецца ў нас у краіне. Да дзяцей, якія адпачываюць у дзіцячых аздараўленчых лагерах, у госці прыходзяць вядомыя спартсмены, папулярныя артысты, навукоўцы, першыя асобы флагманаў беларускай прамысловасці і іншыя паспяховыя людзі.

Сёння такая сустрэча адбылася ў аздараўленчым лагеры «Космас» на Шклоўшчыне. У гасцях у моладзі пабываў дырэктар РУП "Завод газетнай паперы" – кіруючай арганізацыі ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" Юрый Лука.

Юрый Генрыхавіч распавёў хлопцам пра сябе, з задавальненнем адказаў на пытанні. А такіх было нямала: ад паспяховасці ў школе, любімай стравы, захапленні, да сур'ёзных, якія тычацца вытворчых працэсаў, аховы працы на прадпрыемствах.

Удзельнікам сустрэчы, якія задалі найбольш цікавыя пытанні, дырэктар прадпрыемства ўручыў памятныя сувеніры.

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

12.07.2023 17:10