15 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Томскай вобласці Уладзімірам Мазурам.
Для нашай краіны гэты рэгіён – адзін з перспектыўных сібірскіх партнёраў. Пацвярджэнне таму - імклівы рост тавараабароту. За першае паўгоддзе аб'ём узаемнага гандлю ўжо павялічыўся на траціну ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Свой уклад у развіццё супрацоўніцтва ўносяць і прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам". Па выніках студзеня-чэрвеня экспарт мэблі ў дадзены рэгіён Расійскай Федэрацыі павялічыўся амаль у 1,7 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сюды таксама пастаўляецца плітная прадукцыя, папера і кардон.
Адзначым, што ўчора прадстаўнікі асаблівай эканамічнай зоны Томска наведалі СТАА ЗОЎ-ЛенЕўрамэбля". Госці пабывалі ў гандлёва-выставачным цэнтры прадпрыемства, дзе азнаёмілася з яго вытворчымі магчымасцямі і выпускаемай прадукцыяй.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам»
15.08.2023 17:30