Беларусь і Яраслаўская вобласць плануюць да канца года давесці ўзаемны тавараабарот да $0,5 млрд. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой па выніках праведзеных сёння перагавораў з губернатарам Яраслаўскай вобласці Міхаілам Еўраевым.
"Безумоўна, сэрца - гэта прамысловасць, мы вельмі шмат сёння на сустрэчы надалі прамысловым прадпрыемствам, кааперацыі, гандлю, імпартазамяшчэнню, будучым пастаўкам, мультыбрэдавым цэнтрам", – сказаў Дзмітрый Крутой.
У ліку перспектыўных сфер узаемадзеяння пасол назваў дрэваапрацоўку, цэлюлозна-папяровую, харчовую прамысловасць.
Адзначым, што за першае паўгоддзе прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» нарасцілі экспарт у гэты рэгіён Расеі амаль у 2,2 разы ў параўнанні са студзенем-чэрвенем мінулага года. Больш актыўна за ўсё ў Яраслаўскую вобласць пастаўлялася цэлюлоза, каніфоль і смаляныя кіслоты, а таксама іх вытворныя, тара, папера і кардон.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
16.08.2023 17:40