Кожны сам вырашае, дзе ставіць коску, калі справа тычыцца паліэтыленавых пакетаў.
Сярэдні час яго выкарыстання - 12 хвілін. А вось на раскладанне сыдзе не менш 400-х гадоў. Для параўнання: папера ўжо праз пару месяцаў становіцца угнаеннем для глебы.
Біяраскладальны аналаг - варыянт вырашэння праблемы з палімернымі адходамі. У нашай краіне папяровыя пакеты і мяшкі вырабляе шэраг прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам". Сярод іх - ТАА «Суперпак Компані».
Аб вытворчасці экалагічна бяспечнай упакоўкі глядзіце ў сюжэце тэлеканала АНТ.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
23.08.2023 13:00